Грамадства
Лепш эміграцыя, чым праца па размеркаванні?
Люстра дзён • 2010-10-20
Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфтТады ж актывісты, у прыватнасці магілёўскія, атрымалі афіцыйны адказ магілёўскіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў па гэтай праблеме. Са спасылкай на Міністэрства адукацыі дэпутаты паведамілі, што адмена размеркавання “немэтазгодная”. Ніякія довады актывістаў (ды ці ўвогуле ўдумваліся ў іх дэпутаты, аналізавалі?) не былі прыняты: немэтазгодна — і ўсё тут! Здараюцца іншым разам у нас недарэчныя выпадкі, прызнавалі паміж радкоў афіцыйнай паперы дэпутаты (дакладна як спявалася за кадрам у колішнім савецкім міліцэйскім серыяле: “...если кто-то кое-где у нас порой...”), але яны не ўплываюць на агульную і бясспрэчную правільнасць і неабходнасць дзяржаўнага размеркавання выпускнікоў. Цікава, а якая колькасць “недарэчных выпадкаў” патрэбна міністэрству і дэпутатам для таго, каб паглядзець на праблему з больш гуманнага пункта гледжання?
Баімся, што і наш выпадак, пра які мы зараз распавядзём, не закране сэрцаў дэпутатаў. Аднак распавесці пра яго варта, бо аўтары размеркавальнай дактрыны, спадзяёмся, і самі не думалі, што справа можа зайсці так далёка...
Ды ўсяго-та 300 км...
Магіляўчанін Дзмітрый К. (поўнае прозвішча, як і іншыя дакладныя звесткі пра гэтую гісторыю, ёсць у рэдакцыі), выпускнік адной з беларускіх ВНУ, незадоўга да заканчэння вучобы ажаніўся. Маладыя муж і жонка з хваляваннем (а жонка Дзмітрыя — таксама выпускніца той жа ВНУ) чакалі атрымання дыпломаў і размеркавання. Іх і размеркавалі: яго — у адзін далёкі раён, яе — у іншы такі ж. Камісія не ўзяла пад увагу тое, што ў маладых спецыялістаў на руках была афіцыйная згода адной з магілёўскіх школ на тое, каб прыняць абаіх на працу. Расстроеныя адмовай камісіі ўвайсці ў іх становішча, дыпламаваныя педагогі лёгка падлічылі, што іх развялі-раскідалі адзін ад аднаго ажно на 300 км. Пры гэтым нехта з камісіі даў такі каментарый: для сапраўднага кахання ніякія адлегласці не страшныя.
Далейшая апеляцыя Дзмітрыя і Алены да аддзела адукацыі нічога не дала — там не пажадалі ўмешвацца “ва ўнутраныя справы інстытута”. Больш за тое, у неафіцыйнай форме, як гаворыцца, не для пратакола, супрацоўніца аддзела падкрэсліла, што яны, маладыя муж і жонка, ні ў кога ж не пыталіся, калі браліся шлюбам, вось і давядзецца цяпер ім адпрацаваць “як трэба” два гады там, куды дзяржава пасылае, бо ў яе, маўляў, таксама ёсць свае планы. А калі яны, тады яшчэ будучыя спецыялісты, хацелі быць ва ўсім вольнымі, то і трэба было ісці на платнае навучанне.
Дарэчы, Дзмітрый, сапраўды, спачатку быў залічаны на платнае аддзяленне. Аднак, калі пачаў паказваць трывалыя добрыя вынікі ў вучобе, грамадскім жыцці і паводзінах, то яго перавялі на бюджэтнае аддзяленне. Пра ўсё гэта ён і нагадаў начальніку аддзела адукацыі. Аднак той расцаніў гэта ўвогуле як нейкі хітрык з боку былога студэнта, маўляў, замест таго, каб дзякаваць установе і дзяржаве за праяўлены клопат, ён, Дзмітрый, бярэцца абскарджваць цалкам законнае рашэнне...
Адчайнае і вымушанае рашэнне
Не дамагчыся ўвагі да маладой сям’і і не знайшоўшы нідзе падтрымкі, Алена вырашыла ўвогуле не выходзіць на працу і на месца размеркавання не ехаць. Яна не схавался ціхенька ў Магілёве, а падала скаргу на размеркавальную камісію і на аддзел адукацыі — як гаворыцца, у вышэйшую інстанцыю. Аднак і інстытут не стаў пасіўна чакаць развіцця сітуацыі – установа паскардзілася на маладых у суд. Гэта прымусіла іх абаіх кінуць працу і ўвогуле з’ехаць з краіны. (Магчыма, што маладыя паспяшаліся, аднак на тое яны і маладыя, каб іншым разам рабіць рэзкія і рашучыя ўчынкі. На наш погляд, тут важна тое, што Дзмітрый і Алена вырашылі найперш бараніць свой гонар, а гэта можна толькі вітаць.)
Зараз іх справай (во як, і справа ўжо ёсць, хаця, калі б камісія праявіла гуманнасць і ўвагу, ніякай бы “справе” і заваду не было б) займаецца адвакат. А самі маладыя, як паведамляюць, гатовы нават падаць на палітычную эміграцыю, але без станоўчага рашэння на конт сябе назад не вернуцца. Бо ў суд жа на іх падалі, каб спагнаць затраты на навучанне. Грошы гэтыя немалыя, а дзе іх узяць маладым людзям?
Вось і ўзнікае пытанне: а ці так ужо абавязкова трэба было даводзіць зусім, здавалася б, шараговае пытанне размеркавання да судова-эміграцыйнай сітуацыі?
Ян ШЫШКА
ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ
- Чаму мужчыны сядзяць без працы?
- Апытанне тыдня: Ці будзе за шчасце нараджаць дзяцей у Беларусі?
- Послание президента: "копипаст" и дьяволиада (блог-обзор)
- Ад віцебскай актывісткі-прадпрымальніцы патрабуюць справаздачы па прыбытках за 10 гадоў
- Як разумеецца народны подзвіг
- В.Фралоў: “Лінія Сталіна” – гэта нейкі фетыш”



НОВЫ КАМЕНТАР