Культура
У Полацку адкрылі імперскі помнік
2010-05-25
Каментароў: (8) A / A Змяніць шрыфтСМІ паведамілі пра гэтую падзею ў інфармацыйна-пазітыўным рэчышчы, аднак амаль ніхто не ўзгадаў пра ідэалагічны падтэкст і праігнараваны ўладамі грамадскі пратэст, без якіх ацэнка згаданага праекта не ўяўляецца магчымай. У сітуацыі разбіраўся карэспандэнт “Тут і цяпер”.
А ініцыятары хто?
Нагадаем, што помнік героям вайны 1812 года ў Полацку расійскія ўлады ўсталявалі ў 1850 годзе. Манумент па праекце архітэктара Фіксена ўяўляў сабой піраміду, увенчаную купалам з пазалочаным крыжам. Вакол яе стаялі восем чыгунных калон з купаламі ды пазалочанымі арламі. Усё гэта знаходзілася на пастаменце цыліндрычнай формы. Вышыня помніка складала 23,7 метра, а важыў ён 221 тону. У 1932 годзе бальшавікі дэманціравалі полацкі помнік і адправілі яго на пераплаўку. Гэткі ж лёс чакаў тыпавыя манументы яшчэ ў пяці гарадах. Некранутым застаўся толькі смаленскі.
Першыя размовы аб узнаўленні рэлікта Расійскай імперыі пачаліся яшчэ напрыканцы 1980-х. Нарэшце ў чэрвені 2006-га на 30-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, што праходзіла ў Полацку, было прынята рашэнне аднавіць помнік-капліцу на тым жа самым месцы, дзе ён стаяў 80 гадоў таму.
Ініцыятарамі ўзнаўлення помніка выступілі камісія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, Міністэрства культуры Беларусі, мясцовыя органы выканаўчай улады ў Беларусі. Падтрымалі ініцыятыву Маскоўскі патрыярхат РПЦ, Міністэрства абароны Расіі, Дзяржсакратарыят Рады бяспекі Беларусі і Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў.
Кошт аб'екта — больш як 44 мільёны расійскіх рублёў, якія выдаткоўваліся на будаўніцтва з бюджэту Саюзнай дзяржавы, таксама грошы браліся з мясцовых бюджэтаў Беларусі.
Першапачаткова планавалася ўсталяваць помнік да 200-годдзя руска-французскай вайны (2012 год), аднак грошы выдзелілі ўжо летась, і ў жніўні 2009-га Рэспубліканская мастацка-экспертная рада па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве аднагалосна зацвердзіла эскізны праект. У лістападзе пачаўся мантаж элементаў канструкцыі.
“Тут больш не імперыя”
“У Расіі ёсць помнікі, якімі ўшанаваны яе вайскоўцы часоў вайны 1812 года. За грошы расійскага ваеннага ведамства і беларускага падаткаплацельшчыка адбудоўваецца такі ж у Полацку, — ішлося ў адозве, распаўсюджанай летась грамадскай ініцыятвай. — Аднаўленне яшчэ аднаго такога помніка на тэрыторыі незалежнай Беларусі не нясе гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа. Тут даўно ўжо не тэрыторыя Расійскай імперыі. Агульнавядома, што беларусы ваявалі на той вайне як на расійскім, так і на французскім баку. Таму, на наш погляд, неабходна ўвекавечыць і беларусаў з войска Напалеона. Так што, будзем прасіць таксама французаў, каб яны паставілі тут свой помнік?”
Стоп, Сувораў!
Дарэчы, узнаўленне мемарыяла ў Полацку — бадай, адзіны выразна праімперскі праект, рэалізаваны ў Беларусі за апошні час.
У 2007 годзе ў Кобрыне пачалося было будаўніцтва храма-помніка ў гонар расійскага палкаводца Суворава, які кіраваў крывавым задушэннем у Беларусі нацыянальна-вызваленчага паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Аднак пасля шматлікіх скаардынаваных пратэстаў грамадскасці мясцовыя ўлады і царква ад гэтай задумы адхрысціліся.
"Напалеонаўская авантура вылілася для Беларусі ў мільён ахвяраў, якія загінулі ў баявых дзеяннях, сканалі ад голаду і эпідэмій. 50 тысяч беларускіх рэкрутаў ваявалі ў расійскім войску, 25 тысяч (тыя, хто ўскладаў на Напалеона спадзевы на аднаўленне Рэчы Паспалітай) — на французскім баку, — распавёў карэспандэнту “Тут і цяпер” пісьменнік, найлепшы знаўца полацкай гісторыі Уладзімір Арлоў. — Менавіта таму я быў супраць аднаўлення помніка, які падкрэсліваў бы каланіяльны вобраз Беларусі ў складзе Расійскай імперыі”.
На думку Уладзіміра Арлова, разумным было б напісаць на мемарыяле наступнае: “Воінам (ваярам) 1812 года". Грамадская ж ініцыятыва выступіла з прапановай заміж помніка героям руска-французскай вайны ўсталяваць помнік беларускім героям, якія ў розныя часы ахвяравалі сабой дзеля Бацькаўшчыны: “Гэты помнік будзе аднолькава блізкі як сівому ветэрану апошняй вайны, так і маленькаму школьніку, які толькі пачаў вывучаць гісторыю роднага краю".
На жаль, пратэсты полацкай грамадскасці былі нешматлікімі, нескаардынаванымі ды нягучнымі. У сталіцы сітуацыяй вакол узнаўлення прамаскоўскага помніка ў найстаражытнейшым горадзе краіны, як падалося, наогул не зацікавіліся. Апроч некалькіх выказванняў у незалежных СМІ славутых палачан і ваенных гісторыкаў прыгадаць няма чаго.
Як вынік — поўнае ігнараванне полацкімі ўладамі vox populi, што, праўда, здараецца не ўпершыню.
На ўрачыстым адкрыцці помніка-капліцы героям Айчыннай вайны 1812 года намеснік старшыні расійскай Дзяржаўнай думы Аляксандр Бабакоў гаварыў пра “агульнае свята для народаў Беларусі і Расіі”: "Гэта сведчанне таго, што ў нас няма намераў перакройваць нашу агульную гісторыю".
У 1563 годзе падчас Інфляндскай (Лівонскай) вайны войска Івана Жахлівага захапіла Полацк, знішчыўшы ўсё неправаслаўнае насельніцтва горада і сагнаўшы 50 тысяч палачанаў у маскоўскае рабства. У 1705 годзе расійскі цар Пётр І забіў пяць уніяцкіх святароў у Сафійскім саборы. Сам храм ператварылі ў парахавы склад, які выбухнуў 1 траўня 1710 г., знішчыўшы святыню. Гэта таксама наша агульная гісторыя!
Самуіл ЖЫТЛОЎСКІ,Полацк.



КАМЕНТАРЫ
irreverent • 27.05.2010 18:00
Очень хорошо, что установили памятник, жаль только, что фотография куцая, да Самуил агрессивно в отношении России настроен.
Юрка • 28.05.2010 10:33
Самуіл мае рацыю. Імперскі помнік за расійскія грошы. Калі кіравацца такой логікай, то трэба і французам помнік ставіць. У нfс і з імі была суполдьная гісторыя.
vilenchuk • 28.05.2010 21:49
Calkam zhodni z Jurkam.
volat • 29.05.2010 02:16
прэч iмперска-маскальскiя сымбалi з краiны
Антон • 14.06.2010 12:08
Позор и безпамятство, России что некуда деньги девать, пускай строят свои памятники у себя.
tyiruiryuk • 05.08.2010 23:01
А давайте поставим памятник воинам SS!!! их тоже весьма радушно прельщали!!! вон, как лабусы! никто не воевал на стороне французов и русских добровольно, говнюки! но всё же, жрали бы вы лягушек сейчас памятник и доморощенных националистов выпилить и покарать анально!!!!
вячаслаў свізуноў • 11.08.2010 15:45
не было аніякай вайны было адступленьне і зьнішчэньне пасля сябе ўсяго жывога спальвалі ўсё што гарэла маскву падпалілі і самі ўцяклі на ўсход Напалеон 33 дні чакаў гэтых ваякаў у крамлі піў віно і тр...аў дзевак потым абрыдла і пацягнуліся французікі дадому якія помнікі трымаюць чэрнь у мінулым...
воўк • 19.08.2010 20:43
Беларусы (ліцьвіны :) )ваявалі на баку французаў дабоаахвотна, бо спадзяваліся, што Напалеон адновіць ВКЛ. Мабілізаваныя прымусова ў рускую армію ваявалі таксама. Як у многіх войнах беларускія сыны ваююць на розных баках і зьнішчаюць самі сябе. Гэдак было і ў 2-ю сусьветную.
НОВЫ КАМЕНТАР