Погляд
На розных мовах
Ларыса Шапавалава • 2010-05-11
Каментароў: (2) A / A Змяніць шрыфтСпачатку гаварылі, што параду сэкс-меншасцяў, які арганізатары планавалі правесці 8 траўня, быць. Грамадскасць з тае прычыны ніякай радасці не выказвала. І нават наадварот, але не голасна. І тут, амаль напярэдадні шэсця, загаварыла пракуратура. І паведаміла, што мае ананімнае папярэджанне: калі шэсце будзе – будуць беспарадкі. Значыць, трэба ўсё адмяніць. Беражонага, што называецца.... "Як так? – пакрыўдзілася паліцыя. – А мы нашто? Мы ж не дарма свой хлеб ямо – можам парадак забяспечыць." Кропку ўсім ваганням паставіла старушка-Еўропа: заступілася за сваіх пратэжэ. Шэсце сэкс-меншасцяў "За роўнасць!" у Вільні адбылося. І, нягледзячы на ўсе старанні пратэстуючых, без асаблівых страт.
9 траўня гаварылі на “Маршы міру” ў гонар 65-й перамогі над фашызмам. Гаварылі ветэраны, што пакрыўджаныя няўвагай прадстаўнікоў улады – ніхто з афіцыйных асоб не прыйшоў іх прывітаць. Гаварылі праціўнікі шэсця, стоячы абапал дарогі, па якой ішлі ветэраны, з плакатам “Чырвоная армія здзейсніла больш злачынстваў супраць чалавечнасці, чым германскія SS”. Гаварылі сотні віленчукоў на Антокальскіх могілках, прыйшоўшы павіншаваць ветэранаў і аддаць даніну павагі загінуўшым. Гаварыў шасцігадовы хлопчык Данька з гваздзікамі “для старэнькіх салдатаў”, што больш не можа трываць. Але мама сказала, што на могілках нельга схадзіць папісаць “у кусцікі”, а адзіная біа-прыбіральня так далёка, і жадаючых патрапіць туды нямала – народу на вайсковыя могілкі прыйшло шмат.
Затое прыбіральняў аж залішне было на праспекце Гедыміна, дзе тры дні запар гудзела свята з нагоды Дня Еўропы. Літва святкавала шостыя ўгодкі ўступлення ў Еўразвяз.
На мінакоў моўчкі пазіралі фігуры з інсталяцыі “За сацыяльную роўнасць”.
Ларыса ШАПАВАЛАВА



КАМЕНТАРЫ
Chytach • 11.05.2010 12:31
Praz Larysu ne parywaem duhojnaj i infarmacyjnaj suwiazi z byloj stalicaj, za szto ioj wialiki dziakuy. I pisza Larysa cikawa i dakladna! Adno zadawalnee chytac'!
vilenchuk • 11.05.2010 17:29
Necikava pisha hetaja samaja Larisa, zusim necikava. I ne dakladna. Palicija zusim ne pakriudzilas, kali b gej-parad nia adbiusia bi, to Litva zaplacila bi vialiki shtraf za parushenne pravou chalaveka. I pra gomafobnaje litouskaje hramadstva Larisa ne napisala. Realna nichoha pra toje, shto adbilosia hetimi dniami u Vilni ne zmagla raspavesci.:-(
НОВЫ КАМЕНТАР