Культура
Тэатральных прэм’ер няма…
Культура • 2010-03-31
Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфтНапрыклад, інфармацыя ў раздзеле “Тэатральныя прэм’еры” апошні раз абнаўлялася… роўна год назад. І распавядае яна аб прэм’ерах, якія адбудуцца ў сакавіку 2009 года.
Хаця днямі некаторыя выданні паведамлялі пра гучную прэм’еру ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага “Пане Коханку”. Спектакль прайшоў пры поўным аншлагу. Пасля прэм’еры артыстам стоячы пляскаў у далоні не толькі міністр культуры Павел Латушка, але і некаторыя іншыя высокія чыноўнікі — тая ж намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч з мужам-тэлезоркай Аляксандрам Мартыненкам і іншыя вядомыя асобы.
А колькі прэм’ер за апошні год адбылося ў Купалаўскім і іншых тэатрах краіны! Але на сайце Мінкульта пра гэта ні гу-гу, быццам бы і не было нічога.
Больш-менш абнаўляецца на так званым галоўным культурным сайце краіны рубрыка “Навіны”. Хаця і навіны там, шчыра кажучы, не зусім свежыя. Напрыклад, 30 сакавіка сайт Міністэрства культуры паведаміў пра тое, што “9 сакавіка 2010 года па запрашэнні міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі ў Беларусі знаходзіўся з візітам міністр культуры Літоўскай Рэспублікі Рэмігіюс Вілкайціс”. Цікава, а чаму тады не паведамляецца, чым займаўся і якія пытанні вырашаў міністр культуры ў астатнія дні — з 10 па 30 сакавіка? Хіба ў яго не было вартых сустрэч, пра якія афіцыйны сайт ведамства мог бы распавесці хаця б адным радочкам ці фотаздымкам?
"Пока народ безграмотен, из всех искусств важнейшими для нас
являются кино и цирк."
(Поўн. зб. тв. Ул.І.Леніна - 5-е выд. - Т.44. - С.579: Беседа
В.И.Ленина с А.В.Луначарским)
Рубрыка “Культура ў Інтэрнэце» ўвогуле здзіўляе, бо яшчэ два гады таму былі размешчаны ўсяго дзве актыўныя спасылкі, якія тычыліся выключна… Расіі: “Все музеи России. Музеи и галереи России, выставки, анонсы” і “Всё о российской культуре. Электронная газета "Культура-Портал”.
На пачатку лютага гэтага года Міністэрства культуры Беларусі і асабіста міністр Павел Латушка абвясцілі аб пачатку буйнамаштабнай кампаніі «Беларусь — гэта мы». Па словах Паўла Паўлавіча, акцыя будзе праходзіць увесь год, у яе рамках адбудзецца каля сотні культурных мерапрыемстваў, і стане яна своеасаблівай справаздачай дзеячаў культуры аб тым, што было імі зроблена апошнім часам. «А таксама мы хочам адзначыць, што культура ёсць адным з найважнейшых фактараў пабудовы дзяржавы і грамадства», — адзначыў П.Латушка.
Не паверыце, але на галоўнай старонцы сайта Мінкульта ні слова не знайсці пра гэтую акцыю! Ды і на ўнутраных старонках няма спасылак на “буйнамаштабную акцыю”, якія б кідаліся ў вочы. Няма нават перадруковак тэкстаў, якія выходзілі пра згаданую акцыю ў лаяльных да дзеючай улады сродках масавай інфармацыі. Затое дагэтуль на галоўнай старонцы сайта “вісіць” сухая справаздача пра грамадска-культурную, альбо культурна-ідэалагічную акцыю “За Беларусь!”.
Ну проста анекдот!
Некаторыя спасылкі з пераліку “Сайты арганізацый культуры Рэспублікі Беларусь” не працуюць.
Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што аператыўная інфармацыя на сайце Мінкульта ўсё ж такі ёсць. У раздзеле “Славянскі базар” паведамляецца: “Адборачны тур на “Славянскі базар у Віцебску-2010” працягнецца да 1 красавіка”. І яшчэ з kultura.by можна даведацца пра пералік міжнародных мерапрыемстваў Міністэрства культуры ў 2010 годзе.
Трэба адзначыць, што цяперашні міністр культуры Павел Латушка — чалавек сучасны. У адрозненне ад некаторых сваіх папярэднікаў ён не па чутках ведае, што такое інтэрнэт. Павел Паўлавіч нават мае сваю старонку на папулярным сайце “Аднакласнікі”, якую ён перыядычна наведвае. Напэўна, Латушка заходзіць таксама і на іншыя сайты, у тым ліку і на беларускія. Няўжо ён не бачыць, што адбываецца на сайце ведамства, якім ён кіруе?
А ЯК У ІХ?
На сайце расійскага Міністэрства культуры размешчана не толькі інфармацыя пра маючыя адбыцца мерапрыемствы з удзелам кіраўніцтва ведамства, але і анонсы бліжэйшых культурных мерапрыемстваў, якія абнаўляюцца амаль кожны дзень. Тут ёсць і відэахроніка, і перадрукоўкі інтэрв’ю вядомых асоб, у тым ліку і выступы “культурных” чыноўнікаў у прэсе. У адрозненне ад сайта Мінкульта Беларусі сайт Міністэрства культуры Расіі вельмі просты і зразумелы.
На сайце Міністэрства культуры і турызму Украіны ёсць спасылка “Фотагалерэі”, якая адсутнічае на рэсурсе kultura.by. Але фотаздымкі тут можна знайсці толькі праз пошукавую сістэму. Як і беларускі, украінскі сайт вельмі грувасткі і перагружаны афіцыёзам.
Міністэрства культуры і турызму Турцыі на сваёй рускамоўнай старонцы адразу запрашае на віртуальную экскурсію па музеях, палацах і тэатрах. Дарэчы, на гэтым сайце наведвальнікі могуць знайсці нават рэцэпты папулярных турэцкіх страў і даведацца пра гісторыю краіны, яе лідараў, а таксама пападарожнічаць па турэцкіх рэгіёнах.
Арына ЯНЬ



НОВЫ КАМЕНТАР