Эканомiка

Ці страцяць сваю прывабнасць дэпазіты?

Эканомiка  •  2010-02-18

Каментароў: (5) A / A Змяніць шрыфт Дынаміка стаўкі рэфінансавання НБ РБ з 2005 па 2009 гг. (% гадавых). Графік з сайта belmarket.by
Нацыянальны банк нашай краіны знізіў стаўку рэфінансавання з 13,5 да 13% гадавых. Наколькі гэтая інфармацыя можа быць карыснай для шматлікіх беларускіх укладчыкаў?

"ЭЙФАРЫЯ" НАЦБАНКА

Як паведамляе інфармацыйнае ўпраўленне галоўнай банкаўскай установы краіны, “пры гэтым захоўваюцца прывабныя ўмовы захоўвання ўкладаў у банках, что садзейнічае нарошчванню іх рэсурснай базы”. Маўляў, стаўкі па тэрміновых укладах па-ранейшаму істотна перавышаюць як узровень інфляцыі, так і стаўкі па іншаземнай валюце.

Разам з тым напрыканцы інфармацыйнага паведамлення таго ж Нацыянальнага банка як бы паміж іншым адзначаецца, што асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на гэты год прадугледжваецца зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца 2010 года да 9—12 працэнтаў гадавых.

ДА ВЕДАМА

Ста́ўка рэфінансава́ння (англ.: Discount Rate), як тлумачыць Вікіпедыя, — гэта інструмент грашова-крэдытнага рэгулявання, з дапамогай якога Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь уплывае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазітах і крэдытах для юрыдычных і фізічных асоб, прадастаўленыя ім крэдытнымі арганізацыямі. Заўсёды выражаецца ў працэнтах гадавых.
Змяненне памеру працэнтнай стаўкі з'яўляецца адным з інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі, якая мяняецца разам з аперацыямі на адкрытым рынку і змяненнем памеру нормы абавязковага рэзервавання камерцыйных банкаў.

А вось тут узнікаюць шматлікія пытанні. Справа ў тым, што такім чынам аўтаматычна зніжаюцца працэнтныя стаўкі і па дэпазітах.

Нагадаем, што ў мінулым годзе інфляцыя склала каля 9%. Калі экстрапаліраваць гэтакі ж узровень абясцэньвання грошай сёлета, меркаванае зніжэнне стаўкі рэфінансавання Нацбанка і аўтаматычна звядзенне да такіх жа лічбаў стаўкі па банкаўскіх крэдытах, то атрымаецца, што напрыканцы 2010 года любы ўкладальнік нічога не заробіць…

Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што за студзень гэтага года інфляцыя, па розных афіцыйных ацэнках, склала 0,5—0,8%.

СТРЫМАНЫ АПТЫМІЗМ БАГДАНКЕВІЧА

Праўда, як лічыць былы старшыня Нацыянальнага банка краіны Станіслаў Багданкевіч, тут маецца на ўвазе агульная інфляцыя, але не ўлічваецца інфляцыя штодзённая, якая тычыцца пакупкі тавараў і паслуг штодзённага карыстання: “Напрыклад, мая жонка лічыць, што цэны на прадукты харчавання раслі ў гэтым месяцы з большай, чым заяўляецца, хуткасцю. Пэўна, яе падтрымаюць шматлікія хатнія гаспадыні краіны. Таму трэба вельмі карэктна выводзіць такую велічыню, як інфляцыя, каб скарэктаваць і стаўку рэфінансавання, і стаўку па крэдытах насельніцтву”.

Пакуль жа, на думку былога галоўнага банкіра Беларусі, уладам краіны ўдаецца захоўваць пэўную прывабнасць банкаўскіх укладаў: “Я не бачу нагоды для панікі ці нейкай мітусні са зняццем укладаў. І хачу заўважыць, што ў краінах з рынкавай эканомікай тую ж стаўку рэфінансавання звычайна не зніжаюць, каб умовы захоўвання грошай у банках з цягам часу толькі паляпшаліся. Але ж у нас краіна незразумела з якой эканомікай...”.

ПЕСІМІЗМ СТРЫГУНА

Другі наш эксперт, Сяргей Стрыгун, да якога мы звярталіся пры напісанні падобнага матэрыялу ў канцы мінулага года, менш аптымістычны. Вось што ён сказаў “Тут і цяпер”: “Па-першае, ніхто не гарантуе такі сапраўды нізкі ўзровень інфляцыі, які атрымаўся ў гэтым месяцы. Па-другое, сітуацыя ў эканоміцы на дадзены момант далёкая ад ідэальнай. Сёлета з-за “ўпёртасці” нашых расійскіх партнёраў на нафтавых перамовах мы недаатрымаем ад 1 да 2 мільярдаў долараў. Па-трэцяе, вярнуць страчаныя рынкі з-за крызісу толькі ў Расіі, напэўна, не ўдасца”.

Але самым небяспечным Стрыгун лічыць дастаткова сур’ёзную сёлетнюю крэдытную няўпэўненасць краіны: “Калі раней мы маглі разлічваць на танныя крэдыты ці нават нейкія гранты як з боку Расіі, так і з боку Еўрасаюза, то цяпер тут далёка не ўсё так гладка”.

На думку эксперта, ЕС пасля скандалу з польскай меншасцю ў нашай краіне ледзь не сабраўся ўводзіць эканамічныя санкцыі. Да таго ж Еўракамісія пераканана, што “Беларусі прыйдзецца пайсці на дэвальвацыю нацыянальнай валюты, каб пагасіць дэфіцыт бягучага рахунку плацёжнага балансу” (справаздача “Беларусь: сацыяльная абарона і сацыяльная інтэграцыя”). На думку спецыялістаў ЕС, на сённяшні момант крыніцы фінансавання дэфіцыту плацёжнага балансу ў Беларусі вельмі абмежаваны.

Расія хоць праз “Газпром” павінна перавесці нам на наступным тыдні чарговую траншу аплаты за “Белтрансгаз” — 625 мільёнаў долараў. Яна ўжо не раз рабіла намёк: грошы толькі ў абмен на прывабную ўласнасць, таму прагнозы ўрада па інфляцыі на 2010 год Стрыгун лічыць надта аптымістычнымі.

А значыць, і прывабнасць банкаўскіх дэпазітаў для насельніцтва, магчыма, знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай.

Што ж рабіць у такім выпадку сотням тысяч нашых укладчыкаў?

Мы можам параіць толькі адно: чытайце, слухайце розных экспертаў і рабіце ўласныя высновы — яны самыя правільныя.

Віктар АЛЯШКЕВІЧ
Каментароў: (5) Раздрукаваць Уверх
КАМЕНТАРЫ

Сципион  •  18.02.2010 16:07

>Расія хоць праз “Газпром” павінна перавесці нам на наступным тыдні чарговую траншу аплаты за “Белтрансгаз” — 625 мільярдаў долараў. А чё так мало? Давайте напишем 625 квинтильярдов!

Рэдакцыя  •  18.02.2010 23:42

Дзякуй! Выправiлi.

ajajaj  •  21.02.2010 21:00

Scipion! Darazhenki! Kali uzho pachnesh vuchic belaruskuju movu? Davaj, brace, pachinaj!

Сципион  •  22.02.2010 08:59

to ajajaj > По теме есть чего сказать? Нету? Тогда иди в жопу.

ajajaj  •  22.02.2010 19:49

Fu-u-u! Jaki niagzhechni... Ajajaj! I nia jaki ti nia Scipion, a prosta kaldir, jak visviatlilas!:-)

НОВЫ КАМЕНТАР
Малюнак CAPTCHA

ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ

КАМЕНТАРЫ

НАЙБОЛЬШ ЧЫТАНАЕ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Колькі, на ваш погляд, павінна быць дзяцей у сям'і?

Усяго прагаласавалі: 14

0%: Аднаго дастаткова..
 
35%: Два.
 
57%: Больш за два.
 
7%: Дзеці ўвогуле не абавязковы для сям'і.
 
СПАСЫЛКI