Рэгiёны

У Шклове даўжнікам адключаць ваду і ацяпленне

Магілёў  •  2010-08-31

Паводле шклоўскай раённай газеты "Ударны фронт", на дадзены момант па горадзе і раёне налічваецца 508 чалавек, запазычанасць якіх па камунальных паслугах і капітальным рамонце складае звыш 100 тысяч рублёў і цягнецца больш за тры месяцы. Вось яны і сталі аб’ектамі адключэнняў.

Чытаць увесь артыкул

Дзяжурныя клопаты

Магілёў  •  2010-08-17

Збегліся на рэдакцыйным стале два лісты, якія, як гэта падалося напачатку, былі аб’яднаныя хіба што адрасам рэгіёну – абодва з Магілёўшчыны. Але па прачытанні аднаго і другога стала відавочна, што гэтыя сціплыя “дакументы часу” насамрэч з’яднаны яшчэ нечым. А менавіта тым, што распавядаюць пра звычайныя і прывычныя (на жаль) турботныя моманты жыцця, якіх можна было б пазбавіцца, толькі б адпаведныя дзяржаўныя службы і ведамствы таго захацелі...

Чытаць увесь артыкул

Купляць беларускае лепш за мяжой

Магілёў  •  2010-08-11

Не паспелі нам давесці аб падвышэнні заробкаў і пенсій, як адразу ж быццам па камандзе чароўнага тронка папаўзлі ўгару кошты практычна на ўсе тавары і прадукты.

Чытаць увесь артыкул

Суд: хто каго слухаецца

Магілёў  •  2010-07-21

…Днямі мне давялося пабываць у адным з судоў Магілёва, дзе на адным з пасяджэнняў па адміністратыўнай справе праходзіў мой сусед. На перапынку выйшаў у калідор і сутыкнуўся з былым аднакласнікам, які цяпер носіць пракурорскі кіцель. Даўно не бачыліся, а таму дамовіліся сустрэцца ўвечары.

Чытаць увесь артыкул

Прабуксоўка

З жыцця рэгіёнаў  •  2010-07-12

Літаральна напярэдадні нядаўняга візіту Аляксандра Лукашэнкі на “малую радзіму” — у Шклоўскі раён — мясцовая газета “Ударны фронт” надрукавала абвестку ў раздзеле “Патрабуюцца на працу”.

Чытаць увесь артыкул

Малако - ўцякач

Магілёў  •  2010-07-06

Пакуль Расія высілкамі адпаведнага санітарна-нагляднага ведамства вышуквае апраўданне для чарговай забароны ці скарачэння імпарту малака і малочных прадуктаў з Беларусі, у нас тут свае праблемы, і зусім іншага кшталту.

Чытаць увесь артыкул

“Магутны Божа” ў мінулым?

Магілёў  •  2010-06-28

Разгубленыя магілёўцы гэтымі днямі спрабуюць дазнацца адзін у аднаго (бо афіцыйнай інфармацыі бракуе) пра тое, ці адбудзецца сёлета ў горадзе на Дняпры знакаміты Міжнародны фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”.

Чытаць увесь артыкул

Дэпутацкая “карона”

Магілёў  •  2010-06-21

Ёсць такі выраз, што ўжываецца ў дачыненні да чалавека, які ў адносінах з людзьмі не надта фанабэрыста ставіцца да свайго службовага ці грамадскага становішча, — “карона з галавы не зваліцца”. Нам падабаюцца тыя, хто лічыць, што “карона” ў іх не зваліцца ад таго, што яны пагавораць з тым, хто “ніжэйшы” за іх. Аднак жа ёсць такія высокія пасады, займаючы якія, людзі проста па статусе абавязаны трывала забываць пра сваё асобнае месца на грамадскай вяршыні.

Чытаць увесь артыкул

КАМЕНТАРЫ

НАЙБОЛЬШ ЧЫТАНАЕ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Колькі, на ваш погляд, павінна быць дзяцей у сям'і?

Усяго прагаласавалі: 14

0%: Аднаго дастаткова..
 
35%: Два.
 
57%: Больш за два.
 
7%: Дзеці ўвогуле не абавязковы для сям'і.
 
СПАСЫЛКI