Здароўе • 2010-01-27
З пасяджэння праўлення аб’яднання "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў":
— У Беларусі неабходна адмовіцца ад дапушчальных узроўняў наяўнасці радыенуклідаў у харчовых прадуктах. Цэнтру без усялякай на то матывацыі было адмоўлена ў рэгістрацыі пілотнага праекта па вырошчванні чыстых ад радыенуклідаў сельскагаспадарчых культур і забеспячэнні радыяцыйнай абароны насельніцтва Беларусі.
Здароўе • 2010-01-20
Прэзідэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка падпісаў Указ № 671 ад 31 снежня 2009 г. аб абвяшчэні 2010 года Годам якасці – паведамляе афіцыйны інтэрнэт-партал кіраўніка дзяржавы. Зроблена гэта ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, што прадугледжвае ўздым эканомікі і забеспячэнне яе канкурэнтаздольнасці, мадэрнізацыю вытворчасці на аснове актыўнага ўкаранення найноўшых тэхналогій, дынамічнае развіццё навукі і адукацыі, кардынальнае паляпшэнне ўмоў працы і быту людзей, удасканаленне культуры міжасобасных адносін.
Здароўе • 2009-11-30
Апошнім часам амаль звычайнай з’явай сталі ўкусы пацукоў (дзікіх і хатніх), ахвярамі якіх штомесяц становяцца па некалькі чалавек.
Чытаць увесь артыкулКаментароу: (1)
Здароўе • 2009-11-25
У Беларусі расце колькасць жанчын з вышэйшай адукацыяй, якія пакутуюць ад алкагалізму.
Пра гэта днямі паведаміў загадчык аддзела наркалогіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Андрэй Капытаў.
“Тут і Цяпер” паспрабавала высветліць, з-за чаго співаюцца беларускі.
Здароўе • 2009-11-13
У Беларусі зарэгістравана ўжо 128 лабараторна пацверджаных выпадкаў захворванняў, выкліканых вірусам грыпу А(Н1N1). Такія даныя абнародаваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі па стане на 9 лістапада.
Здароўе • 2009-11-04
На Беларусь абрынуліся адразу дзве эпідэміі — вірусных захворванняў і чутак. Улады абвяргаюць звесткі, што ў краіне бушуе свіны грып, а неафіцыйныя крыніцы паведамляюць пра тое, што людзі мруць ад гэтай хваробы.
Колькі, на ваш погляд, павінна быць дзяцей у сям'і?
Усяго прагаласавалі: 14