Грамадства

Ніжэй за Афрыку?

Люстра дзён  •  2010-01-20

Каментароў: (4) A / A Змяніць шрыфт
Нядаўна аўтарытэтнае выданне "International Living" апублікавала новы індэкс якасці жыцця ў 194 краінах свету. Паводле 2010 Quality of Life Index, Беларусь знаходзіцца ў спісе краін, якія займаюць месцы са 109 па 119.

ТОЛЬКІ ЛІЧБЫ

У параўнанні з усімі сваімі суседзямі, за выключэннем Расіі, Беларусь апынулася ў самым нізе. Некаторыя афрыканскія краіны выглядаюць у гэтым рэйтынгу больш пераканаўча, чым мы.

Нават з краін постсавецкай прасторы нас апярэдзілі Малдова (яна займае 52—55 пазіцыі), Украіна (разам з Грэнадай падзяліла 68—69 месцы), а таксама Грузія і Арменія.

Больш за ўсё на нізкае выніковае месца нашай краіны паўплываў узровень свабоды — складальнікі індэкса далі Беларусі ўсяго 8 балаў са 100 магчымых! Столькі ж па гэтым паказчыку атрымалі В'етнам, Кітай, Зімбабвэ.

Найбольш высока ў нашай краіне ацанілі стан навакольнага асяроддзя (75 балаў) і клімат (77 балаў). Па кошце пражывання Беларусь набрала 65 балаў, эканоміка ацэнена ў 50, ахова здароўя — у 51, інфраструктура — у 52, рызыка і бяспека — у 64.

ЯК СТАВІЦЦА ДА ГЭТЫХ ДАСЛЕДВАННЯЎ?

“Павінен быць адзіны паказчык, колькі тавараў і паслуг можна набыць за сярэднюю заработную плату, а ўсё астатняе — ад нячыстага”, — выказвалі свае меркаванні некаторыя беларусы на форумах асобных сайтаў.

А вось філосаф Валянцін Акудовіч, які, дарэчы, вельмі скептычна паставіўся да прыведзенага рэйтынгу, лічыць, што зарплата — гэта не галоўнае.

— Я дакладна не даследаваў, з якіх катэгорый складаецца гэты індэкс якасці жыцця, але не бачу ніякіх падстаў апускаць Беларусь ніжэй за афрыканскія краіны альбо нават ставіць нашу краіну на адзін узровень з Зімбабвэ, — гаворыць В.Акудовіч. — Таму ў мяне да гэтых лічбаў няма ніякага даверу. Нават мы, беларусы, якія любім увесь час прыніжаць, ганьбіць самі сябе, адчуваем і разумеем, што гэта ўжо занадта. Справа ў тым, што ў дадзеным выпадку такое паняцце, як якасць жыцця, хутчэй за ўсё, сфарміравана на падставе ментальнасці заходняга чалавека. А на захадзе для многіх якасць жыцця, на жаль, вымяраецца выключна спажывецкімі катэгорыямі: колькі аўтамабіляў, адзінак адзення і гэтак далей чалавек можа памяняць за год. Але прама ці ўскосна на складальнікаў гэтага рэйтынгу ўплывае тое, што яны самі знаходзяцца ў цэнтры, так бы мовіць, грамадства спажывання. Можна сказаць, што гэта, па вялікім рахунку, ідэалагічна зададзеныя параметры.

Наколькі я ўяўляю сабе жыццё, то згаданыя колькасна-спажывецкія параметры не такія ўжо і значныя. Жартуючы, можна сказаць, што багатыя таксама плачуць. Якасць жыцця можна вымяраць не толькі тысячамі долараў на рахунку ў банку, але і колькасцю слёз і ўсмешак. Я разумею, што гэта крыху ідэалістычна, але ж сухія эканамічныя паказчыкі — яшчэ далёка не ўсё.

А датычна таго, што па індэксе якасці жыцця Беларусь саступіла ўсім сваім суседзям, акрамя Расіі, то і тут не ўсё так проста. Параўнайце ўзровень жыцця ва Украіне: напрыклад, пенсіі там значна меншыя, чым у нас, і ёсць украінцы, якія кажуць, што хацелі б жыць у Беларусі. А ў Стаўраполлі ўвогуле хочуць, каб Лукашэнка кіраваў іх краем, ужо нават збор подпісаў распачалі.

Сістэма вымярэнняў і каштоўнасцей фарміруецца, магчыма, унутры. Важна, наколькі ўтульна пачувае сябе ў краіне чалавек, а не наколькі там супадаюць нейкія паказчыкі. Таму неабходна, каб індэкс якасці жыцця склалі самі беларусы — тады можна было б паглядзець і параўнаць лічбы.

А ЯК ЖА ЧАРНОБЫЛЬ?

Эколаг Валерый Дранчук не разумее, як Беларусь магла атрымаць высокія балы па стане навакольнага асяроддзя.

— Па такіх паказчыках, як, скажам, колькасць вады, яе чысціня, наша краіна і можа займаць нейкія перадавыя пазіцыі, — гаворыць Дранчук. — Але ж трэба памятаць пра Чарнобыль. І ўжо толькі з-за гэтага я не магу безумоўна давяраць агучаным лічбам. Я не ведаю дакладна, па якіх крытэрыях складаўся гэты індэкс, аднак мне ён падаецца несур’ёзным.

ЛІЧБЫ, НА ЯКІЯ ЗВЯРТАЮЦЬ УВАГУ ТУРЫСТЫ

Кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук сцвярджае, што пры жаданні Беларусь магла б лёгка трапіць у ТОП-30 краін па індэксе якасці жыцця.

“У прынцыпе, гэта даволі ўмоўны рэйтынг, які зроблены пад турыстаў, — тлумачыць Яраслаў Часлававіч. — З яго дапамогай вельмі добра піярыць краіну, калі яна мае пэўны турыстычны патэнцыял. Напрыклад, літоўцы ў гэтым індэксе знаходзяцца на 22-м месцы. Яны вельмі незадаволены такім паказчыкам і сцвярджаюць, што ў іх даволі высокі ўзровень жыцця.

Варта заўважыць, што гэта не навуковае даследаванне, а проста назіранні дастаткова ўплывовага ў свеце турызму выдання, якое мае свой пункт гледжання на Беларусь. Безумоўна, нашай краінеі трэба было б працаваць над іміджам, каб прыцягнуць да сябе ўвагу турыстаў: потым яны маглі б сказаць, якая ў нас цудоўная краіна.

У згаданым індэксе мы цалкам “правісаем” па паказчыку свабоды, але гэта тая рэч, на якую наш урад здольны паўплываць. Увогуле, мы маглі б увайсці ў ТОП-30 пералічаных там краін, проста палепшыўшы пэўныя паказчыкі. Гэта не так складана, як падаецца на першы погляд.

ПРЫЙШОЎ ЧАС АДЫХОДЗІЦЬ АД ЧАРКІ СА ШКВАРКАЙ

Здзівіў рэйтынг і старшыню Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака.

— Мяне крыху здзівіла тое нізкае выніковае месца, якое атрымала наша краіна па гэтым індэксе, і мне з ім цяжка пагадзіцца, — гаворыць вядомы праваабаронца. — На маю думку, індэкс якасці жыцця — паказчык вельмі ўмоўны, бо ён будуецца на тых каштоўнасцях, якіх прытрымліваюцца яго складальнікі. Таму яго вынікі цікавыя толькі як пэўны спосаб параўнаць канкрэтныя паказчыкі ў розных краінах, хаця і іх не варта ўспрымаць літаральна.

Але важна ведаць, што паўплывала на такую ацэнку: я маю на ўвазе нізкі паказчык узроўню свабоды ў Беларусі. Нават з улікам таго, што свабода як каштоўнасць відавочна не стаіць для беларусаў на першым месцы, праблема несвабоды востра адчуваецца жыхарамі краіны і аказвае негатыўны ўплыў на міжнародны імідж. І гэтага нельга не заўважаць. Ужо даўно варта адысці ад парадыгмы “чарка і шкварка”. Улады павінны разумець, што іх аўтарытэт не можа доўга грунтавацца выключна на гэтым. Пашырэнне свабоды — задача ні як не менш важная, чым паляпшэнне інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі.

Аксана КАРОТКАЯ,
спецыяльна для svabodaby.net
Каментароў: (4) Раздрукаваць Уверх
КАМЕНТАРЫ

Сципион  •  20.01.2010 15:34

То же самое "авторитетное издание" в том же самом исследовании поставило Литву на 22-е место, выше Швеции и Великобритании. Литовские эмигранты срочно пакуют чемоданы и ломятся на Родину. Аэропорты Лондона и Стокгольма переполнены улетающими. Известные аналитики прогнозируют кризис в гостиничном и ресторанном бизнесе Великобритании по причине резкой нехватки рабочих рук.

ja  •  20.01.2010 20:08

Nash pracaviti polkavodec na mejsci, kamentuja. Dziakuj Bohu,usio stabilna i u principe pa barabanu na jakim tam mejsci Belarus ci Litva. :-)

Сципион II  •  20.01.2010 23:00

Уважаемый ja! Рекомендую сайт http://www.translit.ru/ - для перевода того, что Вы пишете. Ну, невозможно же читать! Просто и без редактуры Ваш текст выглядел бы так: "Наш працавіті полкаводец на мейсці, каментуя. Дзіакуй Боху,усіо стабілна і у прінціпе па барабану на якім там мейсці Беларус ці Літва. :-)"

ja  •  21.01.2010 16:54

Bachu, shto usio zh razumejesh, darazhenki Scipion, prabach nia vedaju jakoj ti tam numaraciji, bedni. A pa rasejsku pishi sam, rasejec ti nash pracaviti. A miane i lacinka zadavalnija, radasc ti maja.

НОВЫ КАМЕНТАР
Малюнак CAPTCHA

ЯШЧЭ АРТЫКУЛЫ ГЭТАЙ РУБРЫКІ

КАМЕНТАРЫ

НАЙБОЛЬШ ЧЫТАНАЕ

Погляд

свежы нумар

Adobe PDF Reader

Для чытання газеты ў фармаце
pdf Вам спатрэбіцца “PDF reader”

АРХIў САЙТА

АПЫТАННЕ

Колькі, на ваш погляд, павінна быць дзяцей у сям'і?

Усяго прагаласавалі: 14

0%: Аднаго дастаткова..
 
35%: Два.
 
57%: Больш за два.
 
7%: Дзеці ўвогуле не абавязковы для сям'і.
 
СПАСЫЛКI