Рэгiёны
Дэпутаты за сябе не адказваюць
Магілёў • 2010-01-07
Каментароў: (1) A / A Змяніць шрыфтПодпісы былі сабраны на тэрыторыі ўсіх дзевяці выбарчых акруг вобласці, дзе выбіраліся пасланцы ў вышэйшы заканадаўчы орган краіны. Зварот нагадваў дэпутатам, што гэта менавіта іх палата зацвердзіла скасаванне льгот адпаведным законам. Даўшы пераканаўчыя мясцовыя прыклады неразумнасці гэтага рашэння, дэмакратычныя актывісты запатрабавалі ад дэпутатаў вяртання да тэмы, наладжвання з гэтай мэтай сумеснага з імі круглага стала, а таксама ініцыіравання перагляду найбольш неапраўданых артыкулаў і палажэнняў адпаведнага закона.
Напярэдадні свят да актывістаў пачалі прыходзіць афіцыйныя адказы за дэпутацкімі подпісамі. У прыватнасці, на заклік адгукнуліся магілёўскія дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — Аляксандр Юшкевіч (акруга 85), Таццяна Ісачэнка (акруга 86) і Яўген Мельнікаў (акруга 87).
Адметна, што ўсе трое народных абраннікаў адказалі аднолькава і, калі так можна сказаць, ухіліста. Усе яны не ўзялі на сябе ніякай адказнасці за праблему і толькі паведамілі, што распарадзіліся дакументамі, якія атрымалі ад выбаршчыкаў, наступным чынам: перанакіравалі зварот і подпісы выбаршчыкаў да старшыні ўрада С.Сідорскага.
З гэтай прычыны дэмакраты маюць намер у перыяд выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы, якая мае адбыцца сёлета, ініцыіраваць адкліканне дэпутатаў за іх няўвагу і абыякавасць да народных патрабаванняў і фармалізм у працы ў “лепшым духу” савецкага бюракратызму, калі папера перасылаецца з адной інстанцыі ў іншую і месяцамі ці нават гадамі ходзіць па замкнёным коле безвынікова.
Дарэчы, фармат свайго ўдзелу ў мясцовай выбарчай кампаніі магілёўскія дэмакраты канчаткова яшчэ не вырашылі. На дадзены момант не выключана, што гаворка можа зайсці нават і пра байкатаванне выбараў, якія на практыцы, як лічаць многія, таксама даўно сталіся фармальнасцю.
Сямён СЕМЯНОВІЧ



КАМЕНТАРЫ
Magilevec • 10.01.2010 14:43
Ну, што тут сказаць?! Аднак жа, на жаль, і дэмакраты дaволі часта паказваюць той самы прыклад -- на словах адно, на практыцы іншае. Вось паглядіце, пойдуць на выбары як міленькія!... Тым самым яшчэ раз дапамогуць уратаваць сыстэму.
НОВЫ КАМЕНТАР