Эканомiка
Момант ісціны для беларускага цуду
2009-11-18
Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфтСтварэнне адзінай мытнай прасторы паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам, што мае адбыцца 1 студзеня наступнага года, пад сур’ёзнай пагрозай.
А ВЫГАДУ МОЖНА І ЎПУСЦІЦЬ
За 10 дзён да прыезду ў Мінск з афіцыйным візітам прэзідэнта Казахстана Нарсултана Назарбаева і за 12 дзён да прыезду прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева на чарговае пасяджэнне Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) беларускі прэзідэнт выступіў у Мінску з вельмі сур’ёзнымі заявамі, якія мяжуюць з сенсацыйнымі.
Як вядома, тры краіны быццам бы цвёрда вырашылі з 1 студзеня 2010 года распачаць адзіную мытную прастору. Ва ўсякім выпадку, аб гэтым літаральна на днях публічна сцвярджаў Назарбаеў. І тут галоўны ньюсмэйкер нашай краіны выдае наступнае: “Шчыра скажу, мяне турбуе, ці дастаткова абаронены і ці цалкам ўлічаны беларускія эканамічныя і замежна-палітычныя інтарэсы на этапе ўзгаднення ўмоў Мытнага саюза”. А далей яшчэ больш дзіўная заява: “Ці зможам мы кампенсаваць упушчаную выгаду ад супрацоўніцтва з трэцімі краінамі, удзельнічаючы ў Мытным саюзе, сфарміраваным пераважна на расійскіх умовах?”.
Пад трэцімі краінамі маюцца на ўвазе краіны Еўрасаюза, з якімі эканамічнае супрацоўніцтва за апошнія гады значна ўзмацнілася. Вось такія пірагі.
Вядомы міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, праўда, нічога дзіўнага ў нядаўніх заявах Лукашэнкі не бачыць. Вось што ён сказаў для нашага выдання: “Яшчэ некаторы час назад я публічна заўважаў, што трэба чакаць сюрпрызаў у беларуска-расійскіх адносінах. І яны не прымусілі сябе доўга чакаць. Апошнім часам у іх з’явілася занадта шмат падводных камянёў, і самы значны з іх мае назву “кошты на газ”. Таму галоўным каментатарам у беларуска-расійскіх стасунках напрыканцы гэтага года будзе выступаць, бясспрэчна, “Газпрам”. Гэта стала вынікам той палітыкі, што праводзілася беларускім кіраўніцтвам у апошнія гады. Фактычна ўсе мы сталі яе заложнікамі”.
2011 ГОД НЯЎМОЛЬНА НАБЛІЖАЕЦЦА
Мусім напомніць, што ў разгар навагодняга паліўнага крызісу 2006 года беларускі бок пагадзіўся на тое, каб пачынаючы з 2011 года перайсці на сусветныя кошты на энерганосьбіты. Гэты час няўмольна набліжаецца. Фактычна ўжо нядоўга засталося чакаць моманту ісціны для беларускага эканамічнага цуду. На думку Якаўлеўскага, падчас усіх апошніх двухбаковых перамоў з расіянамі нашы ўлады дамагаліся ўнутрырасійскіх коштаў на паліва. Гэта пацвярджаюць і асобныя выказванні “антымытнага” спічу Аляксандра Лукашэнкі: “У нас на сёння няма ніякай яснасці ні па пытанні аб адмене экспартных пошлін на нафту, якія прымяняе Расія, ні па адзіным цэнаўтварэнні на прыродны газ і іншыя энергарэсурсы на тэрыторыі Мытнага саюза”.
І яснасці, сапраўды, не становіцца больш. Ва ўсякім выпадку, пакуль.
РЭЗКА КРУЦЯЧЫ ГАЛАВОЙ, ШЫЮ СКРУЦІЦЬ МОЖНА
Упершыню за ўсю гісторыю адносін Беларусі і Расіі ў Крэмль на прэс-канферэнцыю з Дзмітрыем Мядзведзевым запрошаны прадстаўнікі апазіцыйных сродкаў масавай інфармацыі. Канферэнцыя павінна адбыцца 23 ці 25 лістапада. Безумоўна, гэта не магло не раззлаваць беларускага лідара. У сваім выступе на нарадзе па пытанні адзінага Мытнага саюза паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам ён успомніў Украіну, якая амаль штодзённа крытыкуецца як расійскімі СМІ, так і палітыкамі РФ: “Вось калі б тут была яшчэ і Украіна, то было б прасцей, таму што нашы эканомікі падобныя”.
Якаўлеўскі не выключае, што Віктару Юшчанку можа быць адпраўлена запрашэнне наведаць пасяджэнне ЕўрАзЭС: “Такім чынам беларускі лідар можа паказытаць нервы Мядзведзеву і ў чарговы раз прадэманстраваць сваю моц і незалежную палітыку. Але вось беларускай эканоміцы яўна не хопіць сілы, каб перанесці сусветныя кошты на расійскія энерганосьбіты ў 2011 годзе”.
Сапраўды, апошнім часам з боку беларускага прэзідэнта ледзь не касяком ідуць заявы пра нармалізацыю і інтэнсіфікацыю адносін з Захадам, уступленне ў праграму “Усходняе партнёрства” і г.д.
Але ці не запозна мы сталі паварочваць сваю “галаву” з Усходу на Захад?
Каментароў: (0)
Раздрукаваць
Уверх

Віктар АЛЯШКЕВІЧ
| ДАВЕДКА ТіЦ Еўразійская эканамічная супольнасць (ЕўрАзЭС) — міжнародная эканамічная арганізацыя, надзеленая функцыямі, што звязаны з фарміраваннем агульных знешніх мытных меж краін, якія ў яе ўваходзяць (Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія, Таджыкістан і Узбекістан), выпрацоўкай адзінай знешнеэканамічнай палітыкі, тарыфаў, цэн і іншымі складнікамі функцыянавання агульнага рынку. Украіна, Малдова і Арменія з’яўляюцца назіральнікамі ў гэтай арганізацыі. Арганізацыя з даволі жорсткім механізмам прыняцця і рэалізацыі рашэнняў. Яна валодае міжнароднай правасуб’ектнасцю. Супольнасць і яе службовыя асобы карыстаюцца прывілеямі і імунітэтамі, неабходнымі для выканання функцый і дасягнення мэт, прадугледжаных дагаворам аб заснаванні ЕўрАзЭС і дагаворамі, якія дзейнічаюць у рамках супольнасці. У 2003 годзе Еўразійская эканамічная супольнасць атрымала статус назіральніка ў Генеральнай Асамблеі ААН. |

НОВЫ КАМЕНТАР