Культура
Ці пераможа Юра Дземідовіч на Еўрабачанні-2009?
2009-11-17
Каментароў: (0) A / A Змяніць шрыфтРаніцай 15 лістапада ўдзельнікі VII Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне-2009" ад Беларусі вылецелі ў Кіеў.
Дзмітрый Падбярэзскі, музычны крытык:
"ЗА ЯГО ТУРБАВАЦЦА НЕ ТРЭБА"
— Назваць гэты твор песняй у класічным сэнсе немагчыма, таму што там, прынамсі, тры кавалкі, які адзін з другім не кантактуюць увогуле. Але за кошт небанальнасці (ні ў якія рамкі не ўкладаецца) гэтая песня можа і стрэліць, улічваючы тое, якую ўвагу яна прыцягнула да сябе ў інтэрнэце. Калі будзе ацэньвацца выкананне, дык у хлопца ўсё ў парадку. Ён, прабачце, вакалу вучыцца. З гэтага пункта гледжання турбавацца за яго не трэба. Калі ў журы будуць сядзець не выкладчыкі савецкіх дзіцячых музычных школ, дык усё, я думаю, будзе ў парадку.
Валянціна Сярых, кампазітарка, загадчыца музычнай часткі Філармоніі для дзяцей і юнацтва:
"МОЖА ПАШАНЦУЕ ТРАПІЦЬ У ДЗЯСЯТКУ"
— Я вельмі нізка ацэньваю ягоныя шанцы на “Еўрабачанні”. Пасля Ксюшы Сітнік нашым удзельнікам цяжка рэалізоўвацца у гэтым конкурсе. Пасля яе перамогі песні робяцца падобнымі адна на адну. Такое два разы не можа паўтарыцца. Што тычыцца Юры Дземідовіча, дык гэта не эстрадны выканаўца. Ён вясковы хлопец. Не абчасалі Юру як след, яму не хапае эстраднай хуліганістасці. Скача, як трус, але артыстычнасці не стае. Калі праходзілі адборачныя конкурсы, яго ніхто не бачыў. Нідзе не мільгаў, не быў заяўлены і раптам выскачыў пад самы канец! А мы думалі: чый жа ён пратэжэ? Можа, тых, хто любіць вясковых дзяцей? Да таго ж ён харавы хлопчык. Што тычыцца песні, дык яна нецікавая, вельмі штучная. Можа, пашанцуе яму трапіць у дзясятку.
Інэса Бандарук, выкладчыца музычнай школы:
"ГЭТА ШТУЧНАЕ ПАЗЁРСТВА"
— Ва ўсіх маіх калег нямое пытанне: як увогуле яна трапіла на “алімп”? Вельмі дзіўны тэкст, абсалютна не дзіцячы. Мелодыя мне падалася нейкай штучнай. І ўсе песні, якія едуць на “Еўрабачанне”, робяцца ў адным стылі. У паводзінах выканаўцаў многа пазёрства, штучнага выпяндрожу. Так, Сітнік перамагла. Ці будзе такое ж перамагаць і далей, пабачым. А па вакальных даных там асабліва і выбіраць няма з каго.
Арына Лісецкая, прэс-сакратар кампаніі “Будзьма”:
"ДЗЕЦІ ЖЫВУЦЬ НЕ Ў ЖАХАХ, А Ў МАРАХ"
— У песні выкарыстаны электронны трэш-індастрыел са спалучэннямі дзіцячага харавога вакалу. Пра хлопчыка я нічога дрэннага не магу сказаць: пакуль не пачалася ломка голасу, у яго сапраўды добры вакал. Але справа ў тым, што ў песні выкарыстоўваецца эпатаж. А эпатаж не для дзяцей. Для іх прыдумалі Дыснэйлэнд. Дзеці звычайна жывуць у марах, а не ў жахах. Музыка песні прасякнута жахлівымі спалучэннямі гукаў, што не сведчыць аб еўрапейскіх традыцыях выхавання малых. І наўрад ці сем’і еўрапейцаў выбяруць гэтую песню як лепшую, якую захочуць уключаць сваім дзецям на святах, дзіцячых ранішніках, сямейных мерапрыемствах.
Людміла Палкоўнікава, музычны рэдактар радыё “Мір”:
"ПЕСНЯ МОЖА ПЕРАМАГЧЫ"
— Мне здаецца, што песня можа перамагчы, бо ўсё ж такі шмат людзей згадзілася з тым, што яна добрая. Яе можна лёгка спець, выканаць самому, і таму яна такая шлягерная. І хлопчык такі, што “запальвае”, у ім ёсць нерв, аўра, якая прыцягвае да сябе. Ён вельмі абаяльны. І таму я лічу, што гэтая вельмі запамінальная песня павінна спадабацца гледачам “Еўрабачання”. Дземідовіч абсалютна разняволены на сцэне, і гэта перадаецца гледачам. Хлопец зараджае сваёй энергіяй. З пункта гледжання музычных крытыкаў можна разважаць пра недасканаласць мелодыі ці яшчэ чаго, але глядач галасуе рублём, калі ходзіць на канцэрты. І я б не сказала, што гэта дурны густ. Усё ў межах добрага густу.
Таццяна Карпенка, канцэртмайстар:
"МАЁ ДЗІЦЯ ГЭТА СЛУХАЦЬ НЕ МОЖА"
— Песня не для гэтага конкурсу. Яна добра зроблена ў сэнсе апрацоўкі, але кампазіцыя не для дзяцей. Вакал добры, апрацоўка цудоўная, мастэрынг выдатны. Аднак што тычыцца звання лепшай песні для дзяцей, то яна абсалютна на яго не цягне. За яе будуць “па прыколе” галасаваць тыя, хто вырас на Бівісе і Батхедзе, але толькі не тыя, хто сёння нясе маральныя каштоўнасці сваім дзецям. Маё трохгадовае дзіця такое слухаць не можа. Значыць, гэтая песня не для дзяцей.
Каментароў: (0)
Раздрукаваць
Уверх

| ДАРЭЧЫ Раніцай 15 лістапада ўдзельнікі VII Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне-2009" ад Беларусі вылецелі ў Кіеў. Для паездкі ў Кіеў падрыхтавана промапрадукцыя: промапакеты, прэзентацыйныя дыскі, паштоўкі-раскладушкі з тэкстам песень і інфармацыяй аб удзельніку, майкі з выявай труса, лагатыпамі "Еўрабачання" і Першага канала, вушкі труса на абручы. Фінал дзіцячага "Еўрабачання" пройдзе ў Кіеве 21 лістапада. Юра Дземідовіч выступіць пад дванаццатым нумарам. На конкурсе 13-гадовы вучань гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканае песню "Чароўны трус". Канкурсанты з Беларусі двойчы былі пераможцамі дзіцячага "Еўрабачання". На конкурсе 2007 года першае месца заваяваў мінскі школьнік Аляксей Жыгалковіч, на "Еўрабачанні-2005" — Ксенія Сітнік з Мазыра. На "Еўрабачанні-2006" жыхар Мазыра Андрэй Кунец заняў другое месца. Летась канкурсанты з Беларусі — трыо ў складзе 12-гадовай Дар'і Надзінай, 11-гадовай Аліны Молаш і 12-гадовай Карыны Жуковіч — з песняй "Сэрца Беларусі" былі шостымі. |

НОВЫ КАМЕНТАР