Магілёў • 2010-08-31
Паводле шклоўскай раённай газеты "Ударны фронт", на дадзены момант па горадзе і раёне налічваецца 508 чалавек, запазычанасць якіх па камунальных паслугах і капітальным рамонце складае звыш 100 тысяч рублёў і цягнецца больш за тры месяцы. Вось яны і сталі аб’ектамі адключэнняў.
Магілёў • 2010-08-17
Збегліся на рэдакцыйным стале два лісты, якія, як гэта падалося напачатку, былі аб’яднаныя хіба што адрасам рэгіёну – абодва з Магілёўшчыны. Але па прачытанні аднаго і другога стала відавочна, што гэтыя сціплыя “дакументы часу” насамрэч з’яднаны яшчэ нечым. А менавіта тым, што распавядаюць пра звычайныя і прывычныя (на жаль) турботныя моманты жыцця, якіх можна было б пазбавіцца, толькі б адпаведныя дзяржаўныя службы і ведамствы таго захацелі...
Магілёў • 2010-08-11
Не паспелі нам давесці аб падвышэнні заробкаў і пенсій, як адразу ж быццам па камандзе чароўнага тронка папаўзлі ўгару кошты практычна на ўсе тавары і прадукты.
Магілёў • 2010-07-21
…Днямі мне давялося пабываць у адным з судоў Магілёва, дзе на адным з пасяджэнняў па адміністратыўнай справе праходзіў мой сусед. На перапынку выйшаў у калідор і сутыкнуўся з былым аднакласнікам, які цяпер носіць пракурорскі кіцель. Даўно не бачыліся, а таму дамовіліся сустрэцца ўвечары.
Магілёў • 2010-07-06
Пакуль Расія высілкамі адпаведнага санітарна-нагляднага ведамства вышуквае апраўданне для чарговай забароны ці скарачэння імпарту малака і малочных прадуктаў з Беларусі, у нас тут свае праблемы, і зусім іншага кшталту.
Магілёў • 2010-06-28
Разгубленыя магілёўцы гэтымі днямі спрабуюць дазнацца адзін у аднаго (бо афіцыйнай інфармацыі бракуе) пра тое, ці адбудзецца сёлета ў горадзе на Дняпры знакаміты Міжнародны фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”.
Магілёў • 2010-06-21
Ёсць такі выраз, што ўжываецца ў дачыненні да чалавека, які ў адносінах з людзьмі не надта фанабэрыста ставіцца да свайго службовага ці грамадскага становішча, — “карона з галавы не зваліцца”. Нам падабаюцца тыя, хто лічыць, што “карона” ў іх не зваліцца ад таго, што яны пагавораць з тым, хто “ніжэйшы” за іх. Аднак жа ёсць такія высокія пасады, займаючы якія, людзі проста па статусе абавязаны трывала забываць пра сваё асобнае месца на грамадскай вяршыні.
Магілёў • 2010-06-14
Нядаўна ў Магілёве праходзілі абласныя спаборніцтвы школьнікаў-авіямадэлістаў. У гэтым спартыўным свяце малой авіяцыі прынялі ўдзел і юныя спартсмены Чэрыкаўскага авіямадэльнага клуба “Ікар” (якім кіруе аўтар гэтых радкоў).
Колькі, на ваш погляд, павінна быць дзяцей у сям'і?
Усяго прагаласавалі: 14